Четверг, 02.05.2024, 08:51
Приветствую Вас Гость | RSS
                    Хотимский государственый профессиональный лицей №16
Главная РегистрацияВход
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2020 » Февраль » 26

Шмат добрых  славутых імёнаў мае беларуская літаратура. Шчодры на  пісьменніцкія таленты беларускі літаратурны небасхіл.  А адной з самых яркіх зорак ззяе у гэтым сузор’і імя нашага вялікага земляка Пятра Прыходзькі. Няма таго чалавека на Беларусі , які б не ведаў яго .

У 2020 годзе святкуем мы 100 – гадовы юбілей паэта.  Да гэтай даты цэнтральная бібліятэка  падрыхтавала  літаратурны час “Хадзіў пясняр па нашых сцежках”, які прайшоў у дзень нараджэння паэта. Адбылося мерапрыемства ў актавай зале ГПЛ №16.  Вядучыя паведалі шматлікай аўдыторыі  аб цікавай дарозе  паэта з невялічкага куточка  Беларусі у вялікую літаратуру, яго станаўленні ў ёй. Прысутныя з цікавасцю паслухалі успаміны П.Прыходзькі, радкі яго вершаў, пранікнутыя цеплынёй да радзімы і людзей. Паэт вельмі жадаў, каб пра яго родны  Хоцімск ведала ўся Беларусь і ўвесь свет. Ён наведваў куток дзяцінства пры любой магчымасці, каб сустрэцца з землякамі і кожны такі візіт нараджаў багатыя ўражанні і новыя лірычныя творы.  Хто не ведае “Веску Альшоў”,  “Мой рэквіем”,  “ На начлезе”, іншыя вершы  і , канешне ж , бессмяротны “Дар князёўны”!

Творчае наследдзе Пятра Прыходзькі было прадстаўлена на кніжнай выставе, агляд якой  вядучымі вызваў вялікую ўвагу прысутных. А каб яшчэ  лепш пазнаць яго творчасць, яны з задавальненнем прынялі ўдзел у  літаратурнай  віктарыне .

Праведзенае мерапрыемства стала яшчэ адным доказам, што ніколі не зарастуць сцежкі П.Прыходзькі, ніколі не згасне зорка яго.

Просмотров: 354 | Добавил: kostya | Дата: 26.02.2020 | Комментарии (0)

Просмотров: 351 | Добавил: kostya | Дата: 26.02.2020 | Комментарии (0)

язык сайта
Вход на сайт
Поиск
Календарь
«  Февраль 2020  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829
Архив записей
Прием документов
Copyright MyCorp © 2024
Сделать бесплатный сайт с uCoz